
🙌🏻Ужо ў гэты чацвер 15 ліпеня а 20-й гадзiне адбудзецца iмпрэза amade&co — вечар беларускай старажытнай духоýнай музыкi, дзе Вы сможаце пачуць арганную Музыку! Аб чым будзе iмпрэза? Аб жаночым серцы, аб жыццi i лёсе.
«Усё сваё жыццё Жанчына яўна, або ў патаемных думках звяртаецца да Вышэйшых Сілаў, да Бога. Першыя яе просьбы – пра вялікае каханне, пра пяшчоту і адзіна мілыя сэрцу вочы. Пасля яе жыццё напаўняецца штодзённымі клопатамі і малітвамі за іншых: за мужа, бацькоў і дзяцей, за сяброў і калег, за свой народ, за сваю краіну, за ýсю зямлю… Шчасце людзей напаўняе і яе. А што Жанчына просіць для сябе?… Адказ на гэтае пытанне ведае толькі яна і нябачны Суразмоўца, якi заўседы падтрымае i суцешыць.
Гэтая глыбiня жыццевых перажыванняў знайшла адлюстраванне ў духоўнай музыцы. Новы праэкт тэатра amade&co «Exaudi me. Пачуй мяне…» знаёміць гледача з шэдэўрамі старадаўняга беларускага музычнага мастацтва 17, 18 і 19 стагоддзяў у суправаджэннi аргана i скрыпкi, гаворыць пра пачуцці словамі беларускіх паэтак.»
Прыходзьце пачуць родную музыку i родную мову!
📆15 ліпеня, ЧАЦ, 20:00
🏛г. Мінск, Касцёл Найсвяцейщай Тройцы (Св. Роха), пр. Незалежнасці, 44а roch.by
🆓Уваход вольны