21 лістапада 2019 года а 20-й гадзіне запрашаем у Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на канцэрт харавой музыкі ў стылі госпел. Уваход вольны.

21 лістапада 2019 года а 20-й гадзіне запрашаем у Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на канцэрт харавой музыкі ў стылі госпел. Уваход вольны.
Падрабязнасці — у афішы.
Сафі Хэрмінд — знакамітая госпел спявачка і педагог, вядомая гібкасцю і віртуознасцю голаса, цікавымі джазавымі імправізацыямі і актыўнай энергічнай падачай.
Госпел хор «Рэвелэйшн» — калектыў з самага сэрца Каралеўства Даніі. Хору больш за 15 гадоу і ён валодае вялікім вопытам у выкананні скандынаўскай і афра-амерыканскай музыкі.
Гурт Laudans — хрысціянскі рок-дуэт, спевы якіх вядомы ў Беларусі, Польшчы, Расіі.
Мінскі Госпел Хор — суполка энтузіастаў, якія ўжо 7 гадоў працуюць у стыле госпел.