Совместный концерт музыкантов Беларуси и Литвы в честь Монюшко

Запрашаем на канцэрт духоўнай музыкі Станіслава Манюшкі ў сераду 18 верасня 2019 года а 20-й гадзіне ў Мінскі касцёл Найсв. Тройцы (св. Роха), што на Залатой Горцы.

У праграме прагучаць духоўныя кампазіцыі для голасу і аргана ў выкананні саліста Вялікага тэатра Беларусі Юрыя Гарадзецкага, партыю аргана выканае Віктар Кісцень. Таксама можна будзе пачуць Вастрабрамскую літанію №3 у выкананні музычнай капэлы Нацыянальнай акадэміі навук, мастацкі кіраўнік — Галіна Цмыг. Акрамя таго чакаецца удзел літоўскіх музыкантаў.

Вядучы канцэрта — Аляксей Фралоў.

Уваход вольны.